Рыбака выратавалі спецназаўцы

Официальный сайт Минской Городской Организации ОСВОД

Рыбака выратавалі спецназаўцы

Публикации 0

zviazda

 

 

 

У Мінску на Свіслачы супрацоўнікі атрада міліцыі асаблівага прызначэння ГУУС выратавалі 81-гадовага рыбака, які праваліўся пад лёд.

rybak

Міліцыянеры ўдзень неслі службу па ахове грамадскага парадку ў сталічным парку Перамогі — патру­лявалі набярэжную ракі, калі пачулі крыкі аб дапамозе, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканка­ма. Падбегшы да Свіслачы, яны ўбачылі ў 40 метрах ад берага чалавека, які тануў. Яго галава то з’яў­лялася на паверхні, то знікала з віду… Міліцыянеры, скінуўшы бушлаты, кінуліся на дапамогу. Аднак адразу стала зразумела, што падбегчы да пацярпелага не атрымаецца: нетрывалы лёд пачаў прагінац­ца пад нагамі і трашчаць. Тады амапаўцы ляглі і папаўзлі да палонкі, прыхапіўшы палку, што трапіла на вочы. Аднак у пажылога чалавека ўжо аслабелі рукі… Адзін з міліцыянераў падпоўз бліжэй і ў нейкі момант здолеў схапіць спачатку адну руку рыбака, а потым і другую. Праз некалькі секундаў міліцыя­неры змаглі выцягнуць пацярпелага на лёд і пацягнулі да берага. Там занеслі яго да «УАЗа» і даставілі ў бальніцу. Высветлілася, што 81-гадовы мінчанін выправіўся на рыбалку. Па лёдзе ён перасоўваўся на лыжах, але не разлічыў яго таўшчыню і апынуўся ў вадзе.
Сяргей РАСОЛЬКА
http://zviazda.by/2014/12/63551.html

Яндекс.Метрика