У мелавых кар’ерах купацца забароняць

Официальный сайт Минской Городской Организации ОСВОД

У мелавых кар’ерах купацца забароняць

Публикации 0

 

 

 

05.06.2014 00

У Беларусь, як абяцаюць сіноптыкі, неўзабаве вернецца цёплае надвор’е. Дзясяткі тысяч лю­дзей паедуць на берагі вадаёмаў. Але якія падводныя камяні могуць чакаць купальшчыкаў?

— Нашымі спецыялістамі абследавана 541 зона адпачынку, на якіх былі выяўлены 203 парушэнні, — гаворыць загадчык аддзела камунальнай гігіены Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміяло­гіі і грамадскага здароўя Міністэрства аховы здароўя Ірына Жаўняк. — У асноўным яны датычы­ліся адсутнасці сметніц, кантэйнераў (і недахопу пляцовак пры іх наяўнасці), малых архітэктурных фор­маў…

На любую зону адпачынку перш за ўсё трэба дабрацца. І часта адзіным транспартам, які дазволіць зра­біць гэта хутка і без праблем, становіцца аўтамабіль. Але дзе ж прыпаркаваць «жалезнага каня»?

— Усім зонам адпачынку патрэбны аўтастаянкі, — гаворыць начальнік аддзела выкарыстання і аховы водаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Ка­валёва. — І пытанне гэтае стаіць востра. Справа ў тым, што ў любога вадаёма ёсць прыбярэжная па­ласа і водаахоўная зона. Заезд транспарту ў прыбярэжную паласу, якая складае звычайна каля 30 мет­раў, забаронены. Але не кожны чалавек, які прыязджае ў зону адпачынку, рызыкне пакінуць аўтама­біль на адлегласці. Бо стаянкі, якіх ля вадаёмаў па краіне арганізавана 457, у асноўным не ахоўваюц­ца.

Акрамя таго, ужо сёння падрыхтаваны праект пастановы Савета Міністраў «Аб зацвярджэнні правіл аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь». Ранейшыя правілы былі зацверджаны ў 2009 го­дзе. Аднак спецыялісты ўбачылі некаторыя слабыя бакі дакумента.

— Пэўныя заўвагі да дакумента выказала Генеральная пракуратура, — гаворыць начальнік аддзела рэспубліканскай вадалазна-ратавальнай службы Таварыства ратавання на водах Сяргей Па­трыкееў. — Так, у новых правілах вызначаны і канкрэтызаваны функцыі дзяржаўных органаў, адказ­ных за бяспечную жыццядзейнасць людзей у зонах адпачынку. Да таго ж мы аналізавалі правілы, якія дзейнічаюць у Расіі, Кыргызстане…

Асобна ў новых правілах будзе прапісана забарона купання людзей у мелавых кар’ерах — па патраба­ванні Генеральнай пракуратуры. Як правіла, у іх назіраюцца моцныя перапады ўзроўняў дна, да таго ж берагі такіх кар’ераў вельмі няўстойлівыя і могуць вельмі лёгка ссунуцца ў ваду.

Акрамя таго, межы купальнага сезона будуць закладзены ў прамежку 1 мая — 1 верасня. Надвор’е ў апошні вясенні месяц непастаяннае, і спёка, якая заганяе людзей у ваду, у маі ўжо не рэдкасць. Ты­дзень таму, калі слупок тэрмометра штурмаваў 30-градусную адзнаку, толькі на Цнянскім вадасхові­шчы ў сталіцы адпачылі каля пяці тысяч чалавек, шасцярым з якіх уратавалі жыцці вадалазы…

— Пляжныя зоны, туалеты, кабінкі, шчыты — гэта ўсё добра. Але на сталічных пляжах ёсць адна вялі­кая праблема — адсутнасць вадалазнага абследавання, — сцвярджае старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Таварыства ратавання на водах Фёдар Клюкач. — Толькі ўявіце сабе: летась з траў­мамі, атрыманымі пад вадой, да медыкаў, якія дзяжураць на выратавальных станцыях, звярнуліся 248 чалавек!

Пры гэтым трэба ўлічваць, што небяспеку ўяўляюць не толькі прадметы, якія знаходзяцца пад вадой, але і ямы. З-за іх у Салігорску дадому не вярнуліся дзве дзяўчынкі, якія купаліся ў дазволеным мес­цы…

 

Валяр’ян ШКЛЕННІК

http://zviazda.by/2014/06/42432.html

Яндекс.Метрика